24 лютага прэзідэнт Украіны адкрыў сабе і наступнікам мікраблог на папулярным, (праўда, не на нашых прасторах) сервісе Twitter: http://twitter.com/President_UA.

Прэсавая сакратарка Ірына Ваннікава патлумачыла, што зроблена гэта з мэтай «забяспечыць камунікацыю кіраўніка дзяржавы з грамадскасцю з дапамогай зручных сучасных сацыяльных формаў зносінаў».

Допісы ў Twitterы абмежаваныя 140 сімваламі, але сам Юшчанка іх не набірае. Тым не менш, блог актыўна абнаўляецца афіцыйнымі паведамленнямі й імкліва набірае сталых чытачоў — іх, «фолавераў», ужо з тры сотні. Што праўда, як правільна загрузіць фонавую выяву, майстры з адміністрацыі прэзідэнта, яшчэ не разабраліся.

На гэткі ж лад вядуць свае блогі на Twitter’ы, скажам, прэзідэнт ЗША Барак Абама ды прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Гордан Браўн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?