14.11.2019 / 12:35

«Вечерний Бобруйск» таксама пакаралі за рэпост бяздоказнага матэрыялу з канала Nextа 2

Паводле рашэння суда, з газеты «Вечерний Бобруйск» павінны быць спагнаныя 2000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды на карысць старшыні Слонімскага райвыканкама Генадзя Хоміча — яго пазоў аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі задаволены.

Выданне таксама павінна дадаткова аплаціць 753 рублі судовых расходаў і размясціць абвяржэнне публікацыі, якая стала нагодай для суда.

У судовай пастанове гаворыцца, што публікацыя змяшчала непраўдзівую інфармацыю, якая «негатыўна паўплывала на грамадскую ацэнку дзелавых і прафесійных якасцей пазоўніка, які з 2018 года працуе на пасадзе старшыні Слонімскага райвыканкама». Чыноўнік ацаніў маральную шкоду ў 7000 рублёў.

Нагадаем, што кампенсацыю Генадзю Хомічу павінна выплаціць выданне 21.by — 1500 рублёў па міравым дасудовым пагадненні. Суд таксама вырашыў, што сам Сцяпан Пуціла павінен выплаціць чале Слонімскага раёна 3000 рублёў плюс ўсе выдаткі на пазоў. Ён адмовіўся гэта рабіць.

Па словах адваката Хоміча Марыі Колесавай-Гудзілінаq, наперадзе справf са Святланай Калінкінай — галоўным рэдактарам «Беларускага партызана».

NN.by

1
Walkman / Адказаць
14.11.2019 / 14:34
"Прауды, як у судзе".
4
Litvin z Pinska / Адказаць
14.11.2019 / 17:47
Сцяпан аблажаўся. . А крычаў што ёсць доказы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру