Фота Мікалая Брэдзелёва, kp.ru

Фота Мікалая Брэдзелёва, kp.ru

На адзіным выступе ў Мінску 2 лістапада спявачка Ала Пугачова зарабіла каля 250 тысяч еўра (17,6 мільёна расійскіх рублёў). Пра гэта паведамляе «Комсомольская правда» са спасылкай на кіраўніка кампаніі «Ру-Канцэрт» Яўгена Марозава.

«Нават па самых сціплых ацэнках, валавы збор у той вечар склаў каля 30 мільёнаў расійскіх рублёў», - дадаў Марозаў.

Адзначаецца, што астатняя частка даходу, больш за 12 мільёнаў расійскіх рублёў (170 тысяч еўра), дасталася арганізатарам — за вылікам кошту арэнды залы.

Таксама раней паведамлялася, што Аляксандр Лукашэнка падарыў Пугачовай цукеркі і тры мяхі бульбы, а паклоннікі — сала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0