14.11.2019 / 13:09

На «Паліміры» дрэва ўпала на ЛЭП — і спыніла працу трох цэхаў

Праца трох цэхаў «Паліміра» спынялася з-за аварыйнага адключэння электрычнасці ў сувязі з падзеннем дрэвам на лінію электраперадачы, паведамляе БелТА са спасылкай на МНС.

Інфармацыя аб кароткачасовым аварыйным адключэнні электраэнергіі на падстанцыі «Полацк-330» у Наваполацку паступіла выратавальнікам 13 лістапада ў 19.15. У выніку адключэння спынілася кампрэсарнае абсталяванне цэхаў №102, 104, 105 на заводзе «Палімір» ААТ «Нафтан» і быў прыпынены выпуск этылену і поліэтылену.

Персаналам прадпрыемства тэхналагічны працэс неўзабаве быў адноўлены. Пацярпелых няма. Прычына адключэння - падзенне дрэва на ЛЭП 110 кВ

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру