14.11.2019 / 13:20

Кіраўніца дзяўчыны, якая спрабавала ўкінуць стос бюлетэняў: Яе ж ніхто не злавіў за руку 27

Карэспандэнты Радыё Свабода не знайшлі на працы ў берасьцейскім вучэбна-пэдагагічным комплексе «Дзіцячы садок-пачатковая школа № 1» Анастасію Кулічкову, якую назіральнік злавіў на спробе ўкіду стосу бюлетэняў у скрыню.

Па раскладзе яна павінна была прыйсьці сёньня на працу ў 11 гадзін.

Тацяна Мосіна, дырэктарка дзіцячага садка-пачатковай школы № 1, якая зьяўляецца таксама і старшынёй участковага выбаркаму № 37, дзе назіральнікі зафіксавалі на відэа Анастасію, паведаміла, што яе супрацоўніца захварэла.

Яна сказала, што Анастасія ёсьць у сьпісах выбарцаў на гэтым участку.

«Яны ў мяне ўсе жывуць, працуюць па мікрараёне».

— Але чаму яна ня ўкінула бюлетэнь?

«Яна спужалася і па стане здароўя сёньня нават ня выйшла на працу. Яна. Яна сказала, што так напужалася, што пабегла ў школу і пачала плакаць. Яна маладзенькая дзяўчынка зусім. Учора яе муж забіраў, мы сядзелі зь ёй у школе да 8-мі вечара. Нельга да такога стану даводзіць выбарца. Яна не вінавата. Чалавек вінаваты, калі яго злавілі за руку».

— Але назіральнік кажа, што ў яе быў стос бюлетэняў?

«Ну а ён яе ўзяў за руку? Ён цяпер сьцьвярджае, што там яшчэ ўкідваліся бюлетэні. Калі і хто ўкідваў? Калі ты бачыў, трэба было фіксаваць. А не казаць проста так і цяпер на ўсю краіну нагнятаць абстаноўку і ўводзіць у зман. Я таксама напішу заяву ў міліцыю, як ён хапаў мяне за рукі і не даваў прайсьці на ўчастак. Ён узяў і паставіў крэсла каля скрыні. На якой падставе?».

Як трэба было назіральніку фіксаваць парушэньні — старшыня камісіі карэспандэнту Свабоды не патлумачыла. Яна сьцьвярджае, што ў Анастасіі быў «адзін бюлетэнь і гэта было бачна». Ён быў разгорнуты ці складзены?

«Я гэтага ня бачыла. Я наогул да скрыні не падыходжу, каб мяне ні ў чым не абвінавацілі». Тацяна Мосіна адмовілася даць тэлефон Анастасіі і сказала, што яна «відаць на бальнічным». Але дакладна яна ня ведае.

«Яна сёньня на працу ўжо не прыйшла», — сказала дырэктарка.

Яшчэ адна супрацоўніца школы і сакратарка камісіі Раіса Валевіч сказала, што Анастасія «паехала ў іншую краіну і нават не спрабуйце да яе датэлефанавацца».

Тацяна Мосіна сказала, што ёй вельмі кепска і ў яе вялікі ціск. Яна скардзілася на назіральніка, маўляў, «немагчыма нават працаваць у памяшканьні камісіі». Зь іншага боку Тацяна Мосіна кажа, што на ўчастку «усё ціха і спакойна, ідуць людзі».

«Калі робіцца прэцэдэнт, ён яўна бачны, а калі ўвесь гэты бруд і што кажа малады чалавек, вы мяне прабачце, — кажа са сьлязьмі на вачах старшыня камісіі. — Я сядзела і працавала з выбарцамі, я не разумею, чаму ён ускочыў з крэсла і пабег нешта здымаць. Я гэтай сытуацыі не разумею і за гэта я таксама не адказваю. Я не зрабіла нічога заганнага. Усе бюлетэні, якія выдаюцца, паказваюцца».

Юры Вашчанчук працягваў спакойна назіраць на ўчастку № 37 Берасцейскай-Усходняй акругі № 3. Ён сказаў, што падаў скаргу ў акруговую камісію, пра спробу ўкіду бюлетэняў, якую ён зьняў на відэа.

Назіральнік зняў, як дзяўчына спрабуе закінуць некалькі бюлетэняў у скрыню для галасавання ВІДЭА

Дзяўчыну, што спрабавала ўкінуць пачак бюлетэняў на ўчастку ў Брэсце, знайшлі

Падначаленая старшыні выбаркама з Брэста дала тлумачэнні — але вельмі непераканаўчыя

2
Святлана / Адказаць
14.11.2019 / 13:23
Нічога іншага і чакаць нельга было. Бла-бла-бла. Псіхолаг з вышэйшай адукацыяй спалохаўся сярод белага дня на выбарчым участку назіральніка. 
0
Малады / Адказаць
14.11.2019 / 13:27
Няма слоў, якое быдла. Мярзота, вы крадзеце будучыню ў цэлай краіны!!!
0
Ляксей / Адказаць
14.11.2019 / 13:28
А зачем она ей сказала "Выйдите, пожалуйста". Где логика?
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру