Улада1919

Дзяржсакратар Рады бяспекі пералічыў мінусы адкрытасці мяжы з Расіяй

Фота Надзеі Бужан

Дзяржсакратар Рады бяспекі Беларусі Станіслаў Зась канстатуе шэраг негатыўных наступстваў для рэспублікі з-за адкрытасці сумеснай мяжы з Расіяй. Пры гэтым Зась пацвярджае, што «гэтая мяжа заўсёды будзе свабоднай», піша БелТА

Ён падкрэсліў, што адкрытасць сумеснай граніцы мае для Беларусі як плюсы, так і мінусы.

Адзін з негатыўных момантаў - незаконныя мігранты з Расіі, якія, карыстаючыся празрыстасцю граніцы, спрабуюць пранікнуць на тэрыторыю Беларусі, а тут іх затрымліваюць і дэпартуюць. Акрамя таго, асноўны паток кантрабанды наркотыкаў, што затрымліваецца беларускімі пагранічнікамі, накіроўваецца ў асноўным у Расію.

Станіслаў Зась таксама звярнуў увагу на дзеянні суседняй дзяржавы: «Мы як транзітная краіна страчваем сваю прывабнасць, таму што выстаўляюцца дадатковыя пункты кантролю і там заварочваюцца грамадзяне і грузы, яны праходзяць праз іншыя краіны. Гэта мінус для нас».

«Мы гэта таксама павінны адкрыта гаварыць і нашым грамадзянам, і нашым партнёрам, — адзначыў дзяржсакратар. — Разам з тым, супастаўляючы мінусы з тымі плюсамі, якія маем для нашых грамадзян і краіны, мы, вядома, і далей будзем прытрымлівацца таго, што гэта граніца заўсёды будзе свабоднай. Таму што гэта перш за ўсё вельмі зручна для людзей - і расіян, і беларусаў».

Шмат гадоў працавала сістэма, калі праверку дакументаў вялі толькі беларускія пагранічнікі на знешняй граніцы Саюзнай дзяржавы, выкарыстоўваючы адзіны з расіянамі спіс неўязных асоб. Аднак потым Расія ў аднабаковым парадку ўвяла кантроль на граніцы з Беларуссю. «У чым тут сэнс, карыснасць гэтых новых крокаў - мы не бачым. А пэўныя нязручнасці, вядома, ёсць», - падкрэсліў Станіслаў Зась.

Каментары19

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі30

Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі

Усе навіны →
Усе навіны

«А трэцяй ночы прачынаемся ад стуку ў столь». Мінчане купілі кватэру і ўжо 12 гадоў ваююць з суседам13

«Экстрэмісцкім фармаваннем» прызналі БСДП «Грамада»1

Што правакуе рак і чаму анкалогія маладзее1

Кітай знізіць на 24 працэнтныя пункты пошліны на тавары з ЗША на 90 дзён

Рыбак патануў у аўтамабілі ў Мазырскім раёне, другі паспеў выбрацца1

Пасажыры будуць ведаць кошт паездкі ў таксі да яе пачатку?2

У Беларусі другі месяц запар падаюць продажы новых аўто. Чаму так адбываецца2

Аляксандр Кныровіч вылучаецца ў спікеры Каардынацыйнай рады10

Зяленскі 15 мая прыляціць у Стамбул, нават калі Расія адмовіцца ад спынення агню1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі30

Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць