УНІАН

УНІАН

Украіна не можа мець фінансава-эканамічных адносінаў з Расіяй, бо яна з'яўляецца галоўным ворагам. Пра гэта ў сваім акаўнце ў фэйсбуку міністр абароны Украіны Андрэй Загараднюк.

«Яшчэ з 2014 года я выразна разумеў, што імя ворага складаецца з пяці літар — Расія. Гэта не «апалчэнцы» або «мясцовая міліцыя», а кадравыя вайскоўцы з РФ, што стала яшчэ больш зразумелым падчас жудасных падзей у Ілавайску», - напісаў міністр.

Загараднюк адзначыў, што з ворагам кажуць «толькі альбо мовай зброі, альбо мовай вопытных дыпламатаў», а Украіне неабходна рабіць усё магчымае для інтэграцыі з НАТА на ўсіх узроўнях.

«Як міністр абароны, я не проста трымаю гэта на кантролі. Я гэтым жыву», - падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0