14.11.2019 / 16:37

Беларусам пачалі выдаваць шэнгенскія візы новага ўзору ФОТА 5

У чэрвені 2017 года стала вядома, што Еўрасаюз зменіць дызайн шэнгенскай візы дзеля бяспекі. Да гэтага знешні выгляд шэнгенскай налепкі не мяняўся каля 20 гадоў. Цяпер візы новага дызайну сталі выдаваць і беларусам, піша Tut.by

Віза новага ўзору

На сайце Рады ЕС адзначалася, што візавая наклейка, якая знаходзіцца ў звароце больш за 20 гадоў, «скампраметавала сябе сур'ёзнымі інцыдэнтамі з падробкамі і махлярствам».

Як стала вядома TUT.BY, візы новага ўзору ўжо выдаюць у амбасадзе Нямеччыны ў Беларусі. Адрозненне толькі ў дызайне, дзейнічае віза сапраўды гэтак жа, як і папярэдняга ўзору.

Стары ўзор

Дарэчы, большасць пасольстваў краін Шэнгена ў Беларусі па-ранейшаму пакуль выдаюць візы са старым дызайнам.

NN.by

11
Матёрый / Адказаць
14.11.2019 / 18:33
Они нам визы нового образца. Мы им без визовый вьезд. Молодцы. На нас хорошые деньги зарабатывают.
8
Inav / Адказаць
14.11.2019 / 18:47
Матёрый, мы ім бязвізавы залёт (толькі праз аэрапорт Мінск-2). Заехаць без візы немагчыма.
10
Матёрый / Адказаць
14.11.2019 / 19:45
Inav, пусть через Минск- 2. Всё равно без. Заплати 100 евро на год в РБ. Мы заплатим, если не ошебаюсь 60 евро можешь на год получить. В лучшем случаи. В хутшем отказ без обьяснений. Где логика?!
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру