Маладыя людзі выпілі, пасля чаго пайшлі гуляць па горадзе. Калі праходзілі ў адным з двароў на вуліцы Уральскай, увагу прыцягнуў аўтамабіль «Аўдзі», а таксама «Фальксваген», які стаяў непадалёк. Маладыя людзі, выкарыстоўваючы балончыкі з фарбай, размалявалі іх: на адным аўто напісалі словы на англійскай мове, а на іншым размалявалі лабавое шкло.

Не абыйшлі бокам і кіёск, нанёсшы на і на яго творы «мастацтва». Сума шкоды склала 250 рублёў.

Дзеянні пары могуць быць кваліфікаваныя як хуліганства. Гэта караецца арыштам на тэрмін да шасці месяцаў ці абмежаваньнем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін ад аднаго года да шасці гадоў, нагадвае сталічная міліцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0