Фота Вадзіма Заміроўскага

Фота Вадзіма Заміроўскага

Кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына лічыць, што назіральнік у Брэсце, які зняў на відэа спробу, з яго пункту гледжання, укінуць пачак бюлетэняў у скрыню, парушыў закон і павінен быць пазбаўлены акрэдытацыі, піша Tut.by.

— Ён здзейсніў злоснае парушэнне закона і грамадзянскага, і выбарчага. Па-першае, нікога нельга здымаць — ні дзяўчат, ні юнакоў, — без іх згоды. Здымаць на выбарчым участку можна толькі са згоды старшыні ўчастковай камісіі. Нельга круціцца каля скрыні для галасавання. І тым больш нельга патрабаваць штосьці ў грамадзян. Ён што, участковы оперупаўнаважаны, каб яму дэманстравалі, што ў іх знаходзіцца ў руках? — заявіла Ярмошына.

Кіраўнік ЦВК лічыць, што ўсё тое, што здзейсніў назіральнік, - гэта проста недапушчальна. І участковай выбарчай камісіяй будзе дадзена належная ацэнка яго дзеянням.

- Што ж тычыцца таго, што ў яе быў пачак. Мы не ведаем, што ў яе было ў руках. І выбарчая камісія, калі мы гаворым пра абуральныя факты, зусім ні пры чым, бо сам назіральнік пацвярджае, што выбарчая камісія выдала ёй толькі адзін выбарчы бюлетэнь. Таму тут інсінуацыі. Больш за тое, я магу сказаць, што ў нас, бывае, грамадзяне апускаюць не толькі бюлетэні, але і петыцыі ў скрыні для галасавання, каб яны дайшлі. Таму тут гэта ўсё на ўзроўні здагадак, створаны скандал, прычым створаны скандал па віне назіральніка, - заявіла кіраўнік ЦВК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1