14.11.2019 / 18:00

Збіты MH17: следства ўстанавіла сувязі паміж Масквой і лідарамі «ДНР» 18

Аб'яднаная следчая група (JIT), якая займаецца расследаваннем гібелі рэйса MH-17 на Данбасе ў ліпені 2014 года, апублікавала запісы перамоваў, якія вялі «апалчэнцы» так званай «ДНР» і прадстаўнікі Расіі.

«Нядаўні аналіз паказанняў сведак і іншай інфармацыі паказаў, што ўплыў Расіі на ДНР выходзіў за рамкі ваеннай падтрымкі, і што адносіны паміж расійскімі чыноўнікамі і лідарамі ДНР былі, відаць, больш шчыльнымі… Менавіта таму сёння JIT публікуе новы зварот да сведак», — гаворыцца ў прэс-рэлізе следчай групы.

У пацвярджэнне версіі аб тым, што лідары «ДНР» маглі атрымліваць указанні з Расіі, JIT апублікавала новыя расшыфроўкі перахопленых тэлефонных размоў.

JIT апублікавала запісы тэлефонных размоў кіраўніцтва «ДНР», у прыватнасці, як сцвярджаюць следчыя, так званага «міністра абароны» самаабвешчанай рэспублікі ў 2014 годзе Ігара Гіркіна (Стралкова) і «кіраўніка ўрада» Аляксандра Барадая.

На адным з іх, чалавек, які ў справаздачы следчых пазначаны як Барадай, кажа, што выконвае загады і абараняе інтарэсы «выключна адной дзяржавы», а на іншым, зробленым у жніўні 2014 года, Гіркін паведамляе Барадаю, што «вяртаецца да штаба». У тым жа месяцы абодва яны пакінулі «ДНР».

Члены «ДНР» выкарыстоўвалі сродкі спецсувязі, частку з якіх перадала Расія. Іх выкарыстоўвалі расійскія высокапастаўленыя асобы для кантактаў з «апалчэнцамі».

NN.by

6
Железный Дровосек / Адказаць
14.11.2019 / 18:17
Ну вот и все.................На Украину все спихивали,думали,не докажут...
107
Брыдкая пачвара / Адказаць
14.11.2019 / 18:27
Ні да кога ні секрэт ,што у Данецка ёсць кантакты з Масквой. Толькі ,як гэта адносіцца да збітага самалета? За 5 гадоў знайшлі некалькі здымкаў Букаў, ды колькі перахопленых размоў агульнага склада. Эфектыўнасць працы следчай групы ўражвае тупасцю. А на іх фоне беларускія следчыя выглядаюць ,як зверхлюдзі.
5
Niemand / Адказаць
14.11.2019 / 18:30
Хутка дойдуць і да тувіна з вепсам. Без іх такія справы не робяцца, шаноўныя нідэрландцы.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру