14.11.2019 / 18:32

У Мазыры мужчыну, які, пагражаючы пісталетам, выкраў дзве бутэлькі піва, далі 8 гадоў турмы 5

У Мазыры вынеслі прысуд мясцоваму жыхару, які ўлетку, пагражаючы пісталетам, адабраў у работнікаў крамы дзве бутэлькі піва, піша Tut.by.

Інцыдэнт адбыўся ў канцы ліпеня. Кампанія з трох чалавек падышла да крамы з боку, дзе разгружаецца тавар. Адзін з мужчын, пагражаючы грузчыкам пнеўматычным пісталетам, узяў дзве бутэлькі піва.

Неўзабаве мужчыну затрымалі — распіваў скрадзенае піва з сябрамі. Рабаўніком аказаўся 30-гадовы раней судзімы за крадзяжы і злоснае хуліганства мясцовы жыхар.

13 лістапада суд Мазырскага раёна прыгаварыў мужчыну да васьмі гадоў папраўчай калоніі строгага рэжыму і штрафу 50 базавых велічынь.

0
Матёрый / Адказаць
14.11.2019 / 18:52
Так пить хотел.
2
Матёрый / Адказаць
14.11.2019 / 18:56
8 лет налогоплательщики будут его содержать. Сколько стоит пива?! Где логика?! Он отседит, встанет и пойдёт.
0
Палкоўнiк Зэман. / Адказаць
14.11.2019 / 20:05
А мужчыне, якi задушыў сваю цяжарную жонку, далi 3 гады турмы. Парадоксы нашага гарадка.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру