14.11.2019 / 22:00

«У яе нервовы зрыў». Дзяўчына са стосам бюлетэняў з Брэста не выйшла на працу 65

У Брэсце знялі на відэа дзяўчыну, якая, імаверна, спрабавала ўкінуць у скрыню для датэрміновага галасавання стос бюлетэняў. Учора скандальны ролік пракаментавала яго гераіня Настасся Кулічкова, а сёння меркаванне па сітуацыі Tut.by выказала старшыня гэтай участковай камісіі і па сумяшчальніцтве начальніца Настассі — Таццяна Мосіна.

Пасля таго, як назіральнік зняў яе на відэа, дзяўчына, па словах старшыні камісіі, «спалохалася, заплакала і выйшла з гэтым бюлетэнем».

— Ёй трэба адысці і асэнсаваць усё гэта. Учора яна была ў шокавым стане. Дзяўчына далікатная, дзяўчына хатняя. І калі вось гэта вось усё… — распавяла Таццяна Аляксееўна.

Як расказала старшыня камісіі, ад учора Настасся на ўчастку не з'яўлялася. На працу 14 лістапада яна не прыйшла.

— У яе нервовы зрыў, — патлумачыла старшыня.

— На бальнічным?

— Не ведаю, яшчэ не казала.

— А можна звязацца неяк з Настай і пагаварыць?

— Яна і на мой тэлефон не адказвае зараз, — прызналася старшыня камісіі. — Учора, калі я з ёй размаўляла, у школе мы выпілі з ёй валакардзіну. Яна ўчора ў шоку прыйшла (у школу-сад. — Tut.by). Сказала: «Я ніколі ў жыцці не пайду нікуды ні галасаваць, нічога. Паглядзіце, Таццяна Аляксееўна, што гэта такое». Яна першы раз пайшла галасаваць пасля ВНУ — і што атрымала?!

4
Мыкола / Адказаць
14.11.2019 / 22:03
На воре шапка горит.
Поручили ответственное дело - а тут такое!
63
litwin / Адказаць
14.11.2019 / 22:06
не хвалюся кабета нічога цябе не будзе, адказаць  на тых хто дае такія загады, на каляды буду у РБ сустрэнемся калі будзе жаданне , напішу у інсце )

3
Чеснок / Адказаць
14.11.2019 / 22:07
Актриса без оскара
Паказаць усе каментары/ 65 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру