У 2008 годзе амаль у паловы дарослага насельніцтва краіны, якое прайшло дыспансерызацыю, выяўлены раней не дыягнаставаныя захворванні.

Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко 25 лютага на выніковай калегіі Міністэрства аховы здароўя.

Ён зазначыў, што ў цэлым у краіне агледжана 98,8% жыхароў. «Летась праведзены шырокамаштабныя мерапрыемствы па забеспячэнні дыспансерызацыі насельніцтва. Наколькі складаная гэтая задача, сведчыць хаця б тое, што ўсеагульная дыспансерызацыя не ўведзена ні ў адной дзяржаве свету», — сказаў міністр. Ён паведаміў, што падрыхтаваны нарматыўныя прававыя акты аб парадку правядзення дыспансерызацыі і арганізацыі працы аддзяленняў прафілактыкі паліклінік.

Паводле слоў В.Жарко, у паліклініках ствараюцца цэнтры калектыўнага карыстання дарагім абсталяваннем, укараняюцца камп’ютэрныя тэхналогіі, арганізавана дзвухзменнай праца дзённых стацыянараў, уведзена пасада памочніка ўрача па амбулаторна‑паліклінічнай практыцы, што «дазваляе значна пашырыць функцыі сярэдніх медыцынскіх работнікаў, зменшыўшы нагрузку на прыёме ўрача». Акрамя гэтага, працягваецца ўдасканаленне працы рэгістратур паліклінік, распачата іх перааснашчэнне шматканальнай тэлефоннай сувяззю і лакальнымі сеткамі. Міністэрствам зацверджаны прыкладныя штатныя нарматывы медыцынскіх і іншых работнікаў паліклінік, а таксама галіновыя нормы часу абслугоўвання ўрачамі, якія аказваюць амбулаторна‑паліклінічную дапамогу.

Разам з тым міністр зазначыў, што «захоўвацца тэндэнцыя да росту наведвання ўрачоў». Летась у разліку на аднаго жыхара прыпала 12,9 наведвання. «Калі ўлічыць прыватную медыцынскую практыку і працу ведамасных медыцынскіх арганізацый, гэты паказчык адзін з найвышэйшых у свеце», — канстатаваў кіраўнік міністэрства.

Ён таксама паведаміў, што павелічэнне аб’ёму аказання хуткай і неадкладнай дапамогі ў 2008 годзе склала 13%. Гэта 316,6 выезду брыгад хуткай медыцынскай дапамогі на 1.000 чалавек.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0