15.11.2019 / 07:51

У Віцебску пройдзе фестываль беларускага слова

Філалагічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага універсітэта 15-22 лістапада правядзе ў ВНУ фестываль беларускага слова, паведамляе БелТА.

Форум, прысвечаны роднай мове, культуры і традыцыям, збярэ знатакоў беларускага слова. Ужо ў пачатку лістапада стартавала чэлендж-эстафета ў Instagram. Выкладчыкі і студэнты пад хэштэгам #вершыфлф публікуюць відэа, дзе яны чытаюць беларускамоўную паэзію.

Арганізатары форуму пацешаць гасцей музычным і інтэрактыўным спектаклямі, прэзентацыяй альманаха цэнтра славянскіх моў і культур, конкурсам перакладчыкаў. Пройдзе навуковая канферэнцыя, конкурс беларускай песні, пасяджэнне клуба «Размаўляй-ка», на якім навучаць асновам беларускай мовы замежных студэнтаў.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру