Еўрапейскі парламент не будзе назіраць за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі, паведамляе tut.by са спасылкай на афіцыйную заяву Еўрапарламента.

У заяве адзначаецца, што ніводзін з дэпутатаў не быў упаўнаважаны назіраць або каментаваць выбары ў Беларусі ад імя Еўрапарламента.

— Такім чынам, калі хтосьці з еўрадэпутатаў вырашыць назіраць за выбарчым працэсам, ён будзе рабіць гэта ў сваёй асабістай якасці і ні пры якіх абставінах не будзе прадстаўляць пункт гледжання або пазіцыю Еўрапейскага парламента, — сказана ў заяве.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць 17 лістапада. Паводле ЦВК, на выбарах акрэдытаваныя 1027 замежных назіральнікаў, у тым ліку ад СНД, БДІПЧ АБСЕ, ШАС, ПАСЕ. За выбарамі таксама будуць назіраць прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і незалежныя назіральнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0