15.11.2019 / 08:56

«Саюзмультфільм» здымае 26 новых серый «Ну, пачакай!»

Кінастудыя «Саюзмультфільм» здыме 26 новых серый мультфільмаў «Ну, пачакай!», якому ў гэтым годзе споўнілася 50 гадоў.

Як паведаміла кіраўнік «Саюзмультфільма» Юліяна Слашчава, першая з новых серый выйдзе ў пачатку лета 2020 года, піша ТАСС

Першая серыя «Ну, пачакай!» выйшла ў маі 1969 года. Усяго было выпушчана 18 серый, апошняя ў 1994 годзе. У 2005-2006 гадах яшчэ дзве серыі мультфільма выпусціла студыя «Крыстмас Філмз».

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру