15.11.2019 / 09:10

Названы самы дэпрэсіўны месяц у годзе

Фота Сяргея Гудзіліна

Самым пахмурным і «дэпрэсіўным» месяцам з пункту гледжання метэаролагаў з'яўляецца лістапад - у гэты час паніжаецца атмасферны ціск і ўзнікае цыкланічная дзейнасць, якая фармуе аблокі. Пра гэта распавёў навуковы кіраўнік Гідраметцэнтра Расіі Раман Вільфанд, перадае ТАСС.

Вільфанд адзначыў, што вобласць нізкага ціску называецца «дэпрэсіяй». Ён дадаў, што менавіта лістапад і першая палова снежня - самыя хмарныя перыяды.

Сіноптык параіў для «прафілактыкі» дрэннага настрою больш часу праводзіць з сям'ёй і блізкімі, а таксама наведваць тэатры, выставы і канцэрты.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру