Увечары 14 лістапада ў раённую бальніцу патэлефанаваў мужчына, які паведаміў пра тое, што яго маці «зарэзала» бацьку. Медыцынскімі работнікамі атрыманая інфармацыя была перададзена праваахоўнікам, паведамляе СК.

Следча-аператыўная група, якая прыбыла на месца здарэння, у адным з дамоў населенага пункта Воранаўскага раёна з множнымі колата-рэзанымі пашкоджаннямі выявіла цела 65-гадовага мужчыны.

Паводле папярэдніх звестак, у ходзе сумеснага распівання спіртных напояў паміж мужам і жонкай узнік канфлікт, у ходзе якога жанчына кухонным нажом нанесла мужчыну шматлікія ўдары па розных частках цела. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў ён памёр на месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0