15.11.2019 / 12:23

У Мінску прыдумалі, як пазбавіцца ад смецця ля падземных пераходаў 1

Прадугледжваецца, што крамам, пунктам фастфуду і іншым установам, якія размешчаны ля падземных пераходаў, выдадуць пакеты для камунальных адкідаў і другаснай сыравіны.

Аператары па працы са смеццем будуць рэгулярна забіраць іх проста з аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання і на дробнагабарытнай тэхніцы транспартаваць на пахаванне і перапрацоўку. Такім чынам, адкіды не будуць складвацца на вуліцы. За паслугу прадугледжана фіксаваная абаненцкая плата, паведамляюць Мінск-навіны.

Гэта дазволіць выключыць сітуацыю, калі дагавор заключаецца на вываз меншага аб'ёму адкідаў, чым фактычна ўтвараецца ля суб'екта гаспадарання, і той выкідвае лішкі ў кантэйнеры найбліжэйшых жылых дамоў ці проста складвае ля выхаду з пераходу.

NN.by

1
Гарадскі Сабачка / Адказаць
15.11.2019 / 13:14
Закапаць падземныя пераходы і зрабіць нармальныя наземныя пераходы. Усё проста. Вельмі проста.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру