15 лістапада суд Вілейскага раёна вынес прысуд мужчыну, які ўлетку забіў свайго ката на людзях. Пра гэта паведамляе Tut.by са спасылкай на прэс-службу суда.
24 ліпеня ў Вілейцы на вуліцы Гарадзішчанскай жанчына ўбачыла, як мужчына б'е ката аб бардзюр. Труп жывёлы пазней знайшлі ў сметніцы. Падазраваны — 30-гадовы мясцовы жыхар, ўладальнік гадаванца. Як паказана ў прыгаворы суда, мужчына ў той дзень быў нецвярозы.
Мужчыну судзілі па арт. 339-1 Крымінальнага кодэкса за жорсткае абыходжанне з жывёлай, што пацягнула смерць, і прысудзілі да года выпраўленчых работ. А з заробку па асноўным месцы працы ў яго будуць утрымліваць 15% у даход дзяржавы (не менш за адну базавую велічыню штомесяц). Прысуд яшчэ не ўступіў у сілу і можа быць абскарджаны.