У Мінску, у Палацы мастацтва, адкрылася дакументальна-мастацкая выстава «Праўда пра Курапаты». Яна праходзіць ужо ў трэці раз.
«Выстава прысвечана гісторыі абароны Курапатаў. Апошнія 20 гадоў ідзе бясконцая абарона, бо там адбываецца вандалізм, у тым ліку і дзяржаўны. У 2001—2002 гадах была абарона гэтага месца ад пашырэння МКАД. Народ выступіў супраць, пасля была абарона Курапатаў ад працы «Бульбаш-хола», рэстарана «Паедзем, паядзім», — сказаў каардынатар грамадзянскай ініцыятывы «Эксперты ў абарону Курапатаў», пісьменнік і журналіст Марат Гаравы.
Суарганізатарам выставы выступіла таксама суполка «Пагоня» Беларускага саюза мастакоў.
Сёння ў рамках выставы адбудзецца прэзентацыя кнігі Марата Гаравога «НКВД забіваў у Курапатах»
Алесь Мара. Навала - 2. Сённяшнія Курапаты
Віктар Мікіта, «А» Прыпынак «Курапаты. Прыпыніся…», трыптых, 2015
Андрэй Дубінін. Трыптых. Курапаты: рахунак! 2019
Алесь Родзім, П'ета. Прысвячаецца Курапатам. 2019