flightaware.com

flightaware.com

Самалёт аўстралійскай авіякампаніі Qantas Airlines здзейсніў самы доўгі ў гісторыі беспасадачны пералёт. Пра гэта авіяперавозчык паведаміў на сваім афіцыйным сайце.

Лайнер Boeing 787-9 Dreamliner вылецеў з Лондана ў Сіднэй і прабыў у паветры 19 гадзін 19 хвілін. За гэты час 50 пасажыраў на борце ўбачылі два ўсходы сонца — у Еўропе і Азіі.

Калі даследаванні пакажуць, што гэта выгадна і рацыянальна, то кампанія запусціць такія авіялайнеры з пасажырамі ў 2023 годзе. Два з задуманых рэйсаў кампанія ўжо здзейсніла, трэці плануецца ў снежні.

У кастрычніку Qantas ўстанавіла рэкорд па беспасадачным авіярэйсе з Нью-Ёрка ў Сіднэй. Лайнер прабыў у паветры на 5 хвілін менш — 19 гадзін 14 хвілін. Ён пераадолеў 16 тысяч 309 кіламетраў.

З Нью-Ёрка ў Сідней: самы доўгі ў гісторыі авіярэйс працягваўся 19 гадзін 14 хвілін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0