15.11.2019 / 14:51

Назіральніка, які зняў спробу ўкіду бюлетэняў, усё ж пазбавілі акрэдытацыі ў прысутнасці прадстаўнікоў АБСЕ 28

Выбарчая камісія прыняла гэтае рашэнне ў прысутнасьці назіральнікаў АБСЭ. Пры галасаванні ўстрымаўся толькі адзін з сябраў камісіі, піша Радыё Свабода.

Ярмошына пра ўкід бюлетэняў у Брэсце: Назіральніка трэба пазбавіць акрэдытацыі

Юры Вашчанчук назіраў ад кампаніі «Права выбару» на ўчастку № 37 Брэсцкай-Усходняй акругі № 3. Ён ужо меў папярэджанне ўчастковай камісіі ад 14 лістапада. Само рашэнне Юрыю Вашчанчуку не выдалі. Але ён распавёў, што яго абвінавачвалі ў тым, што ён «перашкаджае выбарчаму працэсу», «падыходзіць да скрыняў», «кепска камунікуе з членамі камісіі».

Назіральнік, які зняў на відэа ўкід бюлетэняў у Брэсце, расказаў усе падрабязнасці гісторыі

«У мяне таксама абвастрылася хвароба». Назіральніка, які зняў на відэа спробу ўкіду бюлетэняў, наведалі назіральнікі АБСЕ

NN.by

8
хтосьці / Адказаць
15.11.2019 / 15:21
выдатнае давяршэнне гісторыі з укідамі, сістэма сама сябе выкрыла!
16
Лит. / Адказаць
15.11.2019 / 15:43
Ну правильно. Слишком глазастый. Не знает, когда глаза надо закрыть.
6
Vox Populi / Адказаць
15.11.2019 / 15:53
Толькі адзін член камісіі мае сумленне...
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру