15.11.2019 / 14:53

У канцы лістапада ў Кыргызстане пройдзе саміт АДКБ

Пасяджэнні статутных органаў АДКБ, у тым ліку сесія Савета калектыўнай бяспекі, у які ўваходзяць кіраўнікі дзяржаў — членаў арганізацыі, пройдуць у Бішкеку 27-28 лістапада. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў па выніках праведзенага ў Маскве пасяджэння Пастаяннага савета АДКБ.

«Пастаянным саветам АДКБ узгоднены праекты рашэнняў Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, якія датычацца ўнясення змяненняў у нарматыўныя прававыя акты АДКБ, у палажэнне аб Савеце калектыўнай бяспекі АДКБ, а таксама ў правілы працэдуры органаў АДКБ, - адзначыў прэс-сакратар. - Пастаянны савет адобрыў праект рашэння СКБ АДКБ аб бюджэце арганізацыі на 2020 год. Было прынята рашэнне аб унясенні названых праектаў дакументаў на разгляд статутных органаў арганізацыі, пасяджэнні якіх пройдуць ў Бішкеку 27-28 лістапада».

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру