15.11.2019 / 16:11

Парламент Венецыі затапіла пасля таго, як улады адхілілі папраўкі аб барацьбе са змяненнем клімату 2

Рэгіянальная рада Венецыі была затоплена ўпершыню ў сваёй гісторыі ў аўторак вечарам адразу пасля таго, як яна адхіліла папраўкі аб барацьбе са змяненнем клімату, паведамляе CNN.

У Венецыю на гэтым тыдні прыйшла паводка — самая моцная за апошнія 50 гадоў.

Па іроніі лёсу, парламент быў затоплены праз дзве хвіліны пасля таго, як дэпутаты адхілілі папраўкі, якія датычацца барацьбы са змяненнем клімату.

Сярод адхіленых паправак былі меры па фінансаванні аднаўляльных крыніц энергіі, замене дызельных аўтобусаў на «больш эфектыўныя і менш забруджвальныя», па ўтылізацыі печаў, што забруджваюць паветра, і зніжэння ўздзеяння пластмас.

NN.by

4
Той самы / Адказаць
15.11.2019 / 20:04
Ну і што?  Сёлятняя павадка ў Венецыі не пераўзышла знакамітую павадку 1966 г., каб вы ведалі гэта, то не пісалі б падобнае аб зьмене клімату.
1
bugaga / Адказаць
16.11.2019 / 14:53
Карма
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру