15.11.2019 / 17:06

Раўкоў: Меркаванні пра армію часта выказваюць канапавыя эксперты, якія да войска не маюць ніякага дачынення 20

Міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў узнагародзіў салдат тэрміновай службы, якія паказалі найлепшыя вынікі падчас службы, перадае БелТА.

У Цэнтральным доме афіцэраў адбылося ўшанаванне вайскоўцаў тэрміновай службы, якія дабіліся найлепшых вынікаў у баявой падрыхтоўцы ў 2018/2019 навучальным годзе. Таксама падзякі ўручылі іх мацярам. Узнагароды — гадзіннікі з гравіроўкай «ад міністра абароны Рэспублікі Беларусь» — салдаты і сяржанты атрымалі з рук кіраўніка абароннага ведамства Андрэя Раўкова.

«Салдацкі хлеб ніколі не быў лёгкім. І толькі той малады чалавек, які паспрабаваў, патрымаў у руках гэты хлеб, можа па праве называцца мужчынам. Сёння можна сустрэць масу меркаванняў аб тым, якой павінна быць армія, служба ў ёй, а таксама — патрэбна гэтая служба ці не. Прычым гэтае меркаванне ў большасці выпадкаў выказваюць так званыя канапавыя эксперты, якія да войска не маюць ніякага дачынення», — канстатаваў Андрэй Раўкоў.

9
maha / Адказаць
15.11.2019 / 17:15
трохі павагі да тых, пан генерал, каму ты павінен служыць, не зашкодзіла б. асабліва да маці, якія аддаюць сваіх дзяцей на службу, часта безсэнсоўную і небяспечную. ну і гэтыя стэрэатыпы - не служыў /не мужчына- таксама не да месца
5
VAKHF / Адказаць
15.11.2019 / 17:19
не служил в диванных экспертах - НЕМУЖЫК!
4
Dr. Leper / Адказаць
15.11.2019 / 17:38
Ничего страшного, у нас в стране все, включая президента, любят высказываться на темы, к котором не имеют ни малейшего отношения.
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру