15.11.2019 / 17:59

Актывісты і блогеры правялі чарговую акцыю ў цэнтры Мінска ФОТЫ дапоўнена 21

На 15 лістапада на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску быў запланаваны мітынг у межах парламенцкай выбарчай кампаніі. Ён пачаўся а 18-ай гадзіне і перамясціўся з Кастрычніцкай плошчы на плошчу Свабоды.

У мінулую пятніцу на акцыі, арганізаванай папулярным відэаблогерам Nexta, мітынг на Кастрычніцкай плошчы анансаваў актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель.

Большая частка Кастрычніцкай плошчы была перакрытая, там мянялі плітку. Гучна працавалі перфаратары.

На Кастрычніцкай сабралася 100 чалавек, сярод іх Ірына Халіп, Вячаслаў Сіўчык, Алесь Туровіч, Леанід Кулакоў, Мікола Статкевіч і яго паплечнік Валянцін Троцкі.

Адна з удзельніц, легендарная Ніна Багінская, узняла бел-чырвона-белы сцяг.

Вядзе мітынг блогер з Оршы Зміцер Казлоў (вядомы пад назвай «Шэры кот»), якога знялі з выбараў.

Алесь Круткін з Полацка абвінавачваў улады ў тым, што яны скралі выбары. «Калгаснай мафіі баста», — крычаў актывіст.

Рэжысёр Алесь Туровіч вельмі эмацыйна заклікаў спыніць будаўніцтва АЭС.

Затым Мікалай Статкевіч заклікаў пайсці людзей на плошчу Свабоды, і большая частка ўдзельнікаў рушыла за ім. Удзельнікі акцыі сабраліся каля ратушы, з прыступкаў якой выступалі актывісты.

На мітынгу прыстунічала вялікая колькасць маладзёнаў.

Ірына Халіп выказала меркаванне, што Беларусі трэба зноў вярнуцца да пратэстных акцый, бо гэта адзіны спосаб змяніць уладу ў краіне.

Ірына Халіп і Мікалай Статкевіч прапанавалі сабрацца заўтра на новую акцыю ў рамках легальнага перадвыбарчага пікета Алены Талстой.

Перад акцыяй затрымалі актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля, Максіма Вінярскага і Вольгу Нікалайчык.

Зміцер Панкавец, фоты Надзеі Бужан

6
Матёрый / Адказаць
15.11.2019 / 18:21
Наблюдатель, который зафиксировал вброса бюллетеней в Бресте, лишили аккредитации. Девушка которая это сделала, пошла на повышение?! В конце месяца она получит премию, зарплату?! Её кураторы то же получат благодарность?! Но, не сома она это придумала!!! Попросили, потребовали!!!
62
Nokia / Адказаць
15.11.2019 / 18:26
Прафесійныя пратэстоўцы ніяк не зразумеюць, што няма падстаў для масавых пратэстаў. Як і не магчыма вывесці крытычную масу праз сацсеткі (без канкрэтнай мэты тым больш). Але ж на хартыі свая паралельнай рэчаіснасць, дзе вось-вось і падзе рэжым.
10
Матёрый / Адказаць
15.11.2019 / 18:28
Вы посмотрите. Там одного блогера задержали. Там другова. Но больше всего нравятся сотрудники. До последнего за своих стоят. Если пишете заявление, то приходит отписка. Нет основания не доверять сотруднику. Почему мы население стучим друг на друга?! Почему мы не дружные?! нам что в обмен пообещали за фликер и техосмотр трогать не будут. Если мы стучать будим.
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру