15.11.2019 / 19:54

Трамп у першай размове з Зяленскім расхвальваў украінак на конкурсе прыгажосці 4

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у першай тэлефоннай размове з Уладзімірам Зяленскім заявіў, што Украіна заўсёды была добра прадстаўлена на конкурсе прыгажосці «Міс Сусвет».

Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным у пятніцу мемарандуме тэлефоннай размовы, якую лідары правялі 21 красавіка, адразу пасля перамогі Зяленскага на выбарах.

Трамп патэлефанаваў Зяленскаму павіншаваць яго з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах. У размове Зяленскі запрашаў прэзідэнта ЗША наведаць яго інаўгурацыю, кажучы, што ўкраінцы — «добры, цёплы і прыязны народ».

«Так, я згодны з вашымі словамі аб вашай краіне», — сказаў Дональд Трамп.

«Калі я быў уладальнікам «Міс Сусвет», у іх заўсёды былі выдатныя людзі. Украіна была заўсёды вельмі добра прадстаўлена», — дадаў прэзідэнт ЗША.

Дональд Трамп быў уладальнікам конкурсу «Міс Сусвет» з 1996 па 2015 год.

1
Той самы / Адказаць
15.11.2019 / 19:56
Ну і добра. Хіба Трамп павінен быў ганьбіць украінак?
4
Алег С. / Адказаць
15.11.2019 / 20:12
Беларускі прыгажэйшыя.
2
Опт / Адказаць
16.11.2019 / 00:15
Ни о чем, ну сделал комплимент женщинам. Клинтон было дело одну израильтянку так откомплиментил, что все платье заляпал своим ДНК.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру