21.11.2019 / 15:46

21 лістапада ў «Акадэмкнізе» — старт продажаў «Прыгодаў Пінокіа» па-беларуску і дзіцячай аповесці «Таямніца гары Міндоўга» 1

Кнігарня «Акадэмічная кніга» (пр.Незалежнасці, 72). Пачатак а 18.00.

«Акадэмкніга» і выдавецтва «Галіяфы» абвесцяць старт продажаў двух новых выданняў: «Прыгоды Пінокіа» Карла Калодзі і «Таямніца гары Міндоўга» Міхася Зізюка.

Карла Калодзі «Прыгоды Пінокіа»

Легендарная казачная аповесць Карла Калодзі, класіка дзіцячай літаратуры.

  • Упершыню апублікаваная ў Рыме ў 1881 годзе.
  • Галоўны герой − зробленая з дрэва лялька Пінокіа.
  • Самая вядомая асаблівасць Пінокіа − нос яго расце, калі той хлусіць.
  • Твор перакладзены на 87 моваў. Дагэтуль перавыдаецца і экранізуецца.
  • На беларускай мове пабачыць свет упершыню.
  • Гэта будзе поўны пераклад арыгінальнага твора.

Падчас старту продажаў кнігу можна набыць са зніжкай 15%.

Міхась Зізюк «Таямніца гары Міндоўга»

Аповесць для дзяцей сярэдняга школьнага веку.

Ігнат, Стась, Мікіта і Юля — неразлучныя сябры. Разам з настаўнікам яны выпраўляюцца ў цікавае падарожжа, спазнаюць знакамітыя мясціны наваградскай зямлі, спрабуюць разгадаць сакрэт гары Міндоўга. Куды прывядуць пошукі верных сяброў, пра што яны даведаюцца, дзе змогуць пабываць — аб усім гэтым, і не толькі, распавядаецца на старонках кнігі.

Пад час старта продажаў кнігу можна набыць са зніжкай 10%.

У імпрэзе возьмуць удзел: Міхась Зізюк, Аксана Спрынчан (рэдактарка «Прыгод Пінокіа»), Андрэй Пазняк (мастак «Прыгод Пінокіа»), Лізавета Валанцэвіч і Настасся Юстус (мастачкі «Таямніцы гары Міндоўга), Зміцер Вішнёў (выдавецтва «Галіяфы»).

Набыць гэтыя, а таксама іншыя новыя выданні і бестселеры можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

 РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

NN.by

4
Чебаркуль / Адказаць
20.11.2019 / 13:57
Iнтэлектуальна абагачуся фантастычна! Як я жыý да гэтага раней? Буду перачытваць Пiнокiю...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру