15.11.2019 / 22:24

Затрымалі групу беларусаў, якая крала дарагія аўтамабілі ў Расіі 5

Беларускія сілавікі затрымалі арганізаваную групу беларусаў, якая крала аўто ў Расіі.

8 беларусаў былі датычныя да больш чым 40 крадзяжоў машын на тэрыторыі Расіі. Распачалі крымінальныя справы, фігурантаў арыштавалі.

Большасць з затрыманых — ураджэнцы Полацка і Наваполацка. Паводле следства, з 2014 па 2019 год група крала аўтамабілі ў Маскве і Санкт-Пецярбургу, а пасля легалізоўвала іх у Беларусі.

Канфіскавалі каля 30 выкрадзеных аўтамабіляў. Выяўленыя і прылады для несанкцыянаванага пранікнення ў аўтамабілі, абсталяванне для змены маркіроўкі ідэнтыфікацыйных нумароў, іншыя прыстасаванні, буйныя сумы грошай.

NN.by

5
Walkman / Адказаць
16.11.2019 / 05:36
Экспрапрыяцыя экспрапрыiраванага."Хоць памалу, абы добра".
0
гоблін / Адказаць
16.11.2019 / 14:15
Грабь награбленное? (презрительно) да вы, смотрю, пролетариат-с?
8
Максим Дизайнер / Адказаць
16.11.2019 / 15:14
Беларусики в комментах опять покрывают ворье. Опять Путин во всем виноват.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру