Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант у праграме «Клуб рэдактараў» пракаментаваў інцыдэнт у Брэсце, калі назіральнік на ўчастку зафіксаваў спробу ўкіду туды бюлетэняў.

Назіральнік зняў, як дзяўчына спрабуе закінуць некалькі бюлетэняў у скрыню для галасавання ВІДЭА

Дзяўчыну, што спрабавала ўкінуць пачак бюлетэняў на ўчастку ў Брэсце, знайшлі

Падначаленая старшыні выбаркама з Брэста дала тлумачэнні — але вельмі непераканаўчыя

Назіральнік, які зняў на відэа ўкід бюлетэняў у Брэсце, расказаў усе падрабязнасці гісторыі

«У мяне таксама абвастрылася хвароба». Назіральніка, які зняў на відэа спробу ўкіду бюлетэняў, наведалі назіральнікі АБСЕ

Эйсмант лічыць, што з-за такіх паводзін назіральніка дзяўчына не рэалізавала сваё канстытуцыйнае права і не прагаласавала.

«Той малады чалавек, які здымаў усё гэта на тэлефон, дапусціў цэлы шэраг катастрафічных памылак, таму што ў выніку гэтая дзяўчына, па-першае, не рэалізавала сваё канстытуцыйнае права, яна не прагаласавала. Па-другое, адкуль мы зараз ведаем, што яна збіралася зрабіць, што ў яе было ў руках? Адкуль ён ведае і якія прэтэнзіі з юрыдычнага пункта гледжання ён цяпер можа ёй прад'явіць?» — сказаў Іван Эйсмант.

«Зараз ідзе самае сапраўднае цкаванне гэтага чалавека. А раптам яна хацела ўкінуць, я не ведаю, 50 паштовак святочных у скрыню?» — дадаў Эйсмант.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0