16.11.2019 / 10:35

Вынеслі прысуд полацкім маладзёнам, якія жыўцом пахавалі сабутэльніка 3

Віцебскі абласны суд вынес прысуд 18-гадоваму і 17-гадоваму мясцовым жыхарам. Маладыя людзі былі абвінавачаныя ў жорсткім забойстве чалавека, піша БелТА са спасылкай на абласны суд.

Днём 22 красавіка жыхары Полацка знайшлі ў двары труп. Высветлілася, што пад зямлёй знаходзіцца цела 26-гадовага мясцовага жыхара. Па дадзеных следства, у яго ў гасцях былі трое хлопцаў, яны разам выпівалі. Падчас сваркі сабутэльнікі збілі гаспадара і закапалі яго цела.

Экспертыза паказала, што смерць наступіла ад асфіксіі — мужчыну пахавалі жыўцом, і зямля забілася яму ў органы дыхання.

18-гадоваму забойцу прысудзілі 14 гадоў у калоніі агульнага рэжыму.

Яго 17-гадоваму сябру далі 13 гадоў у выхаваўчай калоніі.

Таксама яны мусяць сплаціць маці забітага 50 тысяч рублёў.

NN.by

1
Паралуль / Адказаць
16.11.2019 / 12:23
Чаму не пажыццева? Гэта ж рэальныя монстры, небяспечныя для грамадзта. А ім даюць такія ж тэрміны, як і падлеткам па наркатычным артвкуле за (нібыта) распаўсюд, што ніякага гвалту не рабілі і нават схільнасці такой не маюць.
1
Ladzimir / Адказаць
16.11.2019 / 13:37
За мех бульбы, альбо зерня калгасніку даюць 5-10 год турмы.
І за зверскае забойства чалавека столькі ж. Праз 5 год УДО. І зноў можна забіваць.
Вось калі б у пракурора забілі такім чынам дачку, альбо сына- хацелася б паглядзець, які б быў прысуд.
Чаму такі мяккі і малы тэрмін - застаецца толькі здагадвацца. Але вырыянтаў не так ужо і многа. З гэтым цяжка не згадзіцца!
4
Матёрый / Адказаць
16.11.2019 / 16:06
Алкаши безобидные мужчины.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру