16.11.2019 / 11:36

У Пскове знайшлі пячатку загадкавага полацкага епіскапа 4

Падчас раскопак у расійскім Пскове археолагі знайшлі свінцовую пячатку полацкага епіскапа Дыянісія. Пра гэта паведамляе «Навука і жыццё» са спасылкай на Археалагічны цэнтр Пскоўскай вобласці.

Пячатка двухбаковая. На адным баку намаляваная Маці Божая, на другі знаходзіцца грэцкі надпіс: «Пячатка Дыянісія, біскупа Полацка». Датуецца пячатка другой паловай XII стагоддзя.

Пра самога Дыянісія пісьмовыя крыніцы амаль нічога не паведамляюць. Полацкую кафедру ён узначаліў паміж 1156-1157 і 1166-1167 гадамі. Па адной з версій, да прыняцця біскупскага сану ён быў манахам Кіева-Пячэрскага манастыра, па іншай — грэкам, які прыехаў у княства з Візантыі. Памёр у 1184 годзе, але дзе пахаваны — невядома.

NN.by

21
mikola ramanau / Адказаць
16.11.2019 / 11:42
a ja svoi telefon znaisou u kurtcy...jaki zgubiu 2 dni tamu.......
7
Трактарыст-максімаліст / Адказаць
16.11.2019 / 11:53
Пячатка Дыянісія, біскупа Полацка».
Дык епіскапа ці біскупа? Навошта артэфактам прыпісываць неіснуючыя надпісы?


13
Жвір / Адказаць
16.11.2019 / 12:01
То бок, у 12 ст. пра экалёгію ніхто ня дбаў ! Пячаткі (свінцовыя) у вокны выкідалі, а калі б былі ў тых сярэднявякоўцаў сучасныя тэхналёгіі, дык сёньня б планета ўжо была неабітальнай... Робім высновы !
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру