Карэнны мінчук дазваніўся да мэра Сівака і папрасіў, каб яго пахавалі на Маскоўскіх могілках
На прамую лінію старшыні Мінгарвыканама Анатоля Сівака паступіла больш за 50 званкоў, паведамляе БелТА.
Якія пытаннямі даводзіцца займацца кіраўніку двухмільённага горада?
Напрыклад, Анатоль Сівак пагутарыў з ініцыятыўным мужчынам. Той запэўніў, што з'яўляецца карэнным мінчуком і ўсё жыццё аддаў працы і грамадскай дзейнасці ў сталіцы.
Просьба ў мужчыны простая: каб Сівак дапамог яму атрымаць месца на прэстыжных Усходніх (Маскоўскіх) могілках.
«Накіравалі да вас сацработніка, каб высветліць, якія яшчэ ёсць патрэбы. Запішам зварот і разгледзім яго», — паабяцаў Анатоль Сівак.
Каментары