16.11.2019 / 15:39

У Глуску легкавік перакуліўся ў раку — двое чалавек загінулі 1

Ураніцы 16 лістапада ў раку Пціч у Глуску зваліўся аўтамабіль.

Калі прыехалі ратавальнікі, яны ўбачылі перакуленую «Шкоду Феліцыю» за 5 метраў ад берага.

Адбуксіраваўшы аўто, яны дасталі з салона 38-гадовага мужчыну і 48-гадовую жанчыну. Выратаваць іх не ўдалося.

Як паведамляе Магілёўскае абласное аддзеленне МНС, яшчэ адна пасажырка, 45-гадовая жанчына, выбралася з перакуленай машыны сама.

NN.by

1
Кажыма праўду / Адказаць
17.11.2019 / 12:33
Калі вінаваты кіровец, канфіскаваць усю маёмасць дзеля кампенсацыі шкоды прыродзе.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру