Андрэй Стась, фота hockey.by

Андрэй Стась, фота hockey.by

Хакеіст Андрэй Стась заявіў, што ў снежні 2019 года вернецца ў зборную Беларусі. Пра гэта паведамляе «Прэсбол».

Ураджэнец Мінска ў 2017 годзе адмовіўся ад беларускага грамадзянства і ўзяў расійскае, каб не лічыцца замежнікам у клубе «Авангард» з Омска.

Беларускія заўзятары ўспрынялі сітуацыі неадназначна. Самыя залайканыя каментары на сайце Tribuna.com:

  • «Папрасіць прабачэння перад заўзятарамі і хлопцамі, якія не прамянялі пашпарт на бланк кантракта?»
  • «Нахр** нам здраднік? Калі раптам з'явіцца тут, буду персанальна хварэць супраць яго»
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0