Зборная Беларусі па футболе скончыла адборачны турнір да Еўра-2020 разгромнай гасцявой паразай ад Германіі з лікам 0:4.

У выніку Беларусь прапусціла ў табліцы Нідэрланды, Паўночную Ірландыю і згаданую вышэй Германію. Ніжэй за нас толькі Эстонія.

Праўда, у Беларусі застаецца шанец трапіць на Еўра-2020. Вясной адно месца на турнір разыграюць паміж сабой Беларусь, Грузія, Косава і Паўночная Македонія.

Ігар Стасевіч не забіў пенальці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0