У Докшыцкім раёне знік 87-гадовы Аляксандр Мельнік. Апошні раз яго бачылі 11 лістапада. Пенсіянер сеў на ровар і з'ехаў, піша kraj.by.

Пажылога мужчыну шукаюць валанцёры пошукава-выратавальнага атрада «Анёл».

Каардынатар «Анёла» Крысціна Крук распавяла kraj.by:

— Вечарам 15 лістапада да нас звярнулася ўнучка Аляксандра Мельніка. Яе дзядуля ўжо каля 30 гадоў жыве ў санаторыі-прафілакторыі «Лясное» Докшыцкага раёна. Яго сваякі — у Віцебску і Мінску. 13 лістапада ўнучцы паведамілі, што два дні таму яе дзядуля сеў на ровар і паехаў у бок аўтатрасы М3 Мінск-Віцебск. Назад ён не вярнуўся. Мабільны тэлефон недаступны.

Па словах Крысціны Крук, у пенсіянера праблемы са слыхам, ён карыстаецца слыхавым апаратам. Ужо не першы раз мужчына ездзіў з санаторыя ў Віцебск да доктара. Ён сядаў на ровар, даязджаў да аўтатрасы, там прывязваў ровар да дрэва, перасаджваўся на маршрутку або спадарожную машыну да абласнога цэнтра. Потым такім жа чынам вяртаўся.

У гэты раз у санаторыі яго не дачакаліся. Ровар пакуль не знойдзены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0