17.11.2019 / 11:45

Вы не паверыце, але Марзалюку вынеслі папярэджанне 2

Акруговая выбарчая камісія (АВК) па Магілёўскай-Ленінскай акрузе №84 16 лістапада вынесла афіцыйнае папярэджанне кандыдату ў дэпутаты Ігару Марзалюку, піша msping.online.

Іншы кандыдат па гэтай акрузе, Аляксандр Паўлаў, паскардзіўся ў выбаркам на тое, што Марзалюк падчас сустрэч з выбаршчыкамі 6 лістапада ў сярэдняй школе №35 і 7 лістапада ў гімнастычнай зале «Багіма» выкарыстаў стэнд з улёткамі і фота без выходных звестак.

Паўлаў прадставіў у выбаркам адпаведныя фота.

Па словах намесніка старшыні АВК Таццяны Грышанавай, дырэктар сярэдняй школы №35 пацвердзіў, што на стэндзе ў актавай зале падчас выступу Марзалюка былі размешчаны партрэт і біяграфічныя звесткі, няўзгодненыя з акруговай камісіяй. На друкаванай прадукцыі сапраўды не было выходных звестак.

Адзін з членаў акруговай камісіі заўважыў, што Марзалюк з'яўляецца публічнай асобай і яго фота можна сустрэць усюды.

Нягледзячы на ​​гэта, Таццяна Грышанава палічыла, што скарга Паўлава абгрунтавана:

— Ігар Марзалюк абіраецца другі раз. Ён выдатна разумее, што і як ён робіць, — заўважыла намеснік старшыні выбаркама.

У выніку выбарчая камісія прыняла рашэнне вынесці афіцыйнае папярэджанне Ігару Марзалюку. Калі б ён атрымаў другое — яго маглі б зняць з выбараў.

NN.by

3
самый Серый / Адказаць
17.11.2019 / 12:11
НН, спытайцеся ў яго, ці плакаў ён, калі даведаўся аб гэтым? ))
2
Лявон Баршчэўскі / Адказаць
17.11.2019 / 12:28
 "рускі мір" на ўсялякі выпадак папярэджвае, каб там у "палатцы" ня дай бог нехта па-беларуску нешта сказануў?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру