Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў сёння журналістам сітуацыю вакол пахавання парэшткаў Кастуся Каліноўскага, што павінна прайсці ў наступную пятніцу ў Вільні
«Я ведаю ролю гэтага чалавека. Каліноўскі быў нашым грамадзянінам, жыў і працаваў на нашай тэрыторыі. Але там шмат нюансаў. Я засцярог нашых гісторыкаў і вучоных, што нам тут не трэба ўдарыцца ў палітыку. А косткі варушыць не трэба — хай спакойна там ляжыць», — сказаў кіраўнік краіны.