За тыдзень датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў назіральнікі кампаніі «Права выбару» зафіксавалі 490 парушэньняў выбарчага заканадаўства, паведаміў на брыфінгу прэс-сакратар Аляксей Янукевіч, піша Радыё Свабода

Сярод парушэнняў пераважае неадпаведнасць колькасці выбаршчыкаў у пратаколах камісій з падлікамі назіральнікаў, а таксама неналежнае захаванне скрыняў для галасаваньня. З гэтай нагоды была пададзена 281 скарга.

За гэты час 16 назіральнікаў кампаніі «Права выбару» былі пазбаўленыя акрэдытацыі.

«Самая нізкая яўка падчас датэрміновага галасавання зафіксаваная ў Гомельскай-Цэнтральнай акрузе № 33 — 12,4%, — расказаў Янукевіч. — Камісіі даюць 25,9%».

На Коласаўскай акрузе № 106 і Пушкінскай № 103, паводле падлікаў назіральнікаў, яўка была самая вялікая — 21,4% і 21% адпаведна. Выбарчыя камісіі паведамляюць пра 29,9% і 30,1%.

Агулам кампанія «Права выбару» ахапіла 350 выбарчых участкаў і падрыхтавала 950 назіральнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0