«Я сказаў спецслужбам і міліцыі, каб яны цвёрда спынялі падобныя выпадкі. Жорстка — гэта значыць, калі нейкі мудак або прыдурак пачынае кідацца на выбаршчыкаў, сказаць, што яму ўставілі мазгі так, каб больш гэтага не хацелася», — эмацыйна выказаўся Лукашэнка пасля галасавання на парламенцкіх выбарах на ўчастку № 506 у Мінску, піша Tut.by

Лукашэнка кажа пра сітуацыю ў Брэсце на ўчастку галасавання № 37, дзе назіральнік ад кампаніі «Права выбару» Юрый Вашчанчук зняў на відэа Анастасію Кулічкову, якая, на яго думку, спрабавала ўкінуць у скрыню для датэрміновага галасавання стос бюлетэняў. У яе потым, па словах старшыні камісіі, здарыўся нервовы зрыў.

— …Вы разумееце, пра што я кажу? Вы ведаеце, як гэта ўмеюць міліцыянты рабіць. Я тут сам вінаваты, што раней іх стрымліваў, маўляў, давайце спакойна, давайце па-людску… Вось сядзяць сябры камісіі, у чым яны вінаватыя? Яны працуюць, іх папрасілі, яны ж нават грошай не атрымліваюць… А вы іх пачынаеце трэціраваць.

Лукашэнка кажа пра выпадак у Магілёве, пра які ўчора пісалі беларускія СМІ: там невядомыя даведаліся хатні адрас старшыні ўчастковай выбарчай камісіі № 32 Марыны Зубарэнка і расклеілі ўлёткі на кожным з пад'ездаў шматпавярховіка. У іх было напісана, што на ўчастку ўжо выбралі дэпутата і ўсё дзякуючы старшыні. Там жа быў надрукаваны хатні адрас і патрабаванне заклікаць старшыні да адказнасці.

— Мне прасцей. На мяне брудам льюць, я сяджу ў лесе за плотам. А яна [Марына Зубарэнка] ходзіць па вуліцах. Жанчына, а на яе пальцам тыкаюць, у яе дзеці, сям'я, муж. Як жа ёй? Чаму яна, робячы добрую справу, павінна гэта трываць?.. Адкруціце галовы і павыкручвайце рукі тым, хто будзе сябе падобным чынам.

Лукашэнка паведаміў, што яму вядома 6 выпадкаў правакацый падчас кампаніі і выбараў:

— У нас яны задакументаваныя, і мы з гэтымі людзьмі разбярэмся па законе. Я проста цяпер прашу людзей не ствараць праблем. Трэба пацярпець. Правядзём выбары і разбярэмся. Я аддаў распараджэнне міліцыі і спецслужбам спыняць жорстка такія рэчы. Члены камісій ад мяне атрымаюць жалезную абарону. Я вельмі хутка магу заклікаць да адказу, вы ведаеце мяне не першы год.

«Гэта рэпетыцыя галоўных выбараў», — лічыць ён. — «Яны [правакатары] мацаюць, спрабуюць на зуб — на плошчах і участках. Яны ціснуць на нашых людзей [членаў выбарчых камісій] — а гэта простыя дактары, настаўнікі, інжынеры … Мы сваю краіну нікому не аддамо. Гэта наша краіна. Мы яе будзем абараняць і нашых людзей як мае быць — па законе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0