Выступаючы перад журналістамі 17 лістапада, Аляксандр Лукашэнка закрануў і праблему Курапатаў, паведамляе прэс-служба.

На думку кіраўніка краіны, сітуацыю з Курапатамі спрабуюць палітызаваць, маўляў, «вось там Сталін усіх расстрэльваў». «Прыйдуць заўтра камуністы да ўлады — яны будуць казаць, што там расстрэльвалі іншыя, у тым ліку і фашысты. Калі вы мяне прымусілі акунуцца ў гэтую праблему, я дастаў ўсе архівы, якія ў нас ёсць, і ўбачыў, што не ўсё там адназначна: хапала і тых, і іншых. І хопіць уцягваць грамадства ў гэтую дыскусію: людзі ўжо наеліся. Таму я вырашыў гэтыя могілкі, дзе пахаваныя людзі, якіх нявінна забілі (усё роўна, кім), абгарадзіць, прывесці ў парадак, каб не выгульвалі там сабак і каб тыя, хто туды хоча прыйсці памянуць людзей, маглі памянуць», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0