17.11.2019 / 16:08

Беларускамоўную журналістку выганялі з участку ў Гомелі, бо ў яе «польскі акцэнт» 13

Інцыдэнт здарыўся на ўчастку для галасавання № 15 Гомельскай Цэнтральнай акругі № 33, што ў будынку каледжа чыгуначнага транспарту. На ўчастак прыйшлі журналісты, але ім забараніў там прысутнічаць старшыня ўчастковай камісіі, ён жа дырэктар каледжа — Анатоль Шэвель, піша Радыё Свабода.

«Мы прыйшлі працаваць на выбарчы ўчастак, і старшыня камісіі пачаў патрабаваць у нас акрэдытацыю. Я спыталася па-беларуску: пра якую акрэдытацыю ідзе гаворка, пра які менавіта закон? Анатоль Шэвель адказаў, што я не маю права працаваць, бо я замежная журналістка, прыехала з Польшчы, бо ў мяне ён заўважыў польскі акцэнт. Я з 2001 года размаўляю на беларускай мове і ўпершыню чую, што ў мяне польскі акцэнт. Мы з калегамі ўдакладнілі ў старшыні камісіі — а з якім акцэнтам можна размаўляць? Украінскім, расійскім? Ён прабурчаў няўцямна, што з расійскім можна», — пракаментавала Юлія Сівец.

Яна супрацоўнічае з шэрагам СМІ, уваходзіць у Беларускую асацыяцыю журналістаў.

Анатоль Шэвель не дазваляў знаходзіцца на ўчастку і карэспандэнту БелаПАН, патрабуючы «акрэдытацыю». На пытанне, дзе можна ўзяць «акрэдытацыю», што яна сабой уяўляе, адказаць не мог. Настойліва прапаноўваў пакінуць участак, паказваючы рукой на дзверы. Адна з членаў камісіі нават схапіла карэспандэнта БелаПАН за куртку. Пасля вуснай скаргі ў акруговую камісію Цэнтральнай акругі Анатоль Шэвель змяніў рыторыку і дазволіў журналістам працаваць.

NN.by

1
Сусед / Адказаць
17.11.2019 / 16:37
Жлобы!!
2
Алег С. / Адказаць
17.11.2019 / 17:24
Цемрашалы. Хутка і БТ  ды СБ не прызнаюць ))) 
1
Анатоль / Адказаць
17.11.2019 / 17:50
Обычный бездарь....
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру