17.11.2019 / 18:13

Ярмошына аб працы журналістаў на ўчастках: Ну, можа быць, вы ім перашкаджаеце 2

Кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына адзначае, што журналісты маюць права бесперашкодна працаваць на выбарчых участках. Так яна пракаментавала некалькі інцыдэнтаў, якія адбыліся сёння з журналістамі Tut.by, калі старшыня камісіі не дазваляў фатаграфаваць тое, што адбываецца, на участку, ці дазваляў гэта рабіць толькі з пэўнага месца.

— Ну яны вам дазваляюць фатаграфаваць? З пэўнага месца? Ну, можа быць, вы ім перашкаджаеце. Ведаеце, сітуацыю трэба разглядаць, што там адбывалася насамрэч. Што, пусты ўчастак, няма выбаршчыкаў і вам не даюць і не дазваляюць? Я сумняваюся, што так. Магчыма, там было шмат людзей, таму прапанавалі фатографу здымаць з пэўнага месца, трэба разбірацца. Пакажыце ўчасткі, мы звяжамся і ўдакладнім. Вы прэса, вы маеце права ўсё фіксаваць, але так, каб не перашкаджаць камісіі, — сказала Ярмошына.

1
Лявон Баршчэўскі / Адказаць
17.11.2019 / 20:01
хлусьян паганяе хлусьню.
0
Ёпрст / Адказаць
17.11.2019 / 20:30
Ярмошына, дык Рыгоравіч сам гаварыў, яго ніхто не цягнуў за язык пра дыктатуру і аўтакратыю у краіне! Ну і ты аднойчы ляпнула, што ты падначаленая Лукашенкі! Так што сядзець табе на лаве падсудных нават па лукашэнкаўскіх законах :-) Як там у вас - за базар адказваць трэба!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру