Каля 18:00 на ўчастак для галасавання №6 Калінкавіцкай выбарчай акругі №41, прыйшла жанчына з двума пашпартамі, піша spring96.org.
«Сябра камісіі, паглядаючы ў мой бок, адмовіла ёй галасаваць за іншага», — распавядае назіральнік з гэтага ўчастка Андрэй Мядзведзяў.
Яна, прагаласаваўшы, падышла да назіральнікаў і пачала прасіць: «Ну дазвольце прагаласаваць за мужа. Ён выпіўшы, я яго зачыніла ў кватэры». Назіральнікі ёй расказалі, што выбары — гэта права чалавека, а не абавязак. Але яна стаяла на сваім:
«Ага! Яму на працы сказалі, што штраф будзе, калі не прагаласуе. Ну дайце я за яго прагаласую».
У выніку пераканалі, што штрафу не будзе і жанчына сышла.
0
0
0
0
0
0