17.11.2019 / 20:51

Пратэстоўцы заблакавалі ўсе ўваходы ў парламент Грузіі і арганізавалі кругласутачнае дзяжурства 2

У нядзелю ўдзельнікі маштабнай акцыі пратэсту супраць правалу выбарчай рэформы заблакавалі ўсе тры ўваходы ў будынак парламента Грузіі, паведамляе грузінскае тэлебачанне.

Ля ўваходаў у будынак заканадаўчага органа паставілі палаткі, а на вароты, якія вядуць у двор, павесілі замкі.

Пратэстоўцы вырашылі арганізаваць 24-гадзіннае дзяжурства, каб не пусціць у парламент дэпутатаў «Грузінскай мары», адказных за правал галасавання за прапарцыйную выбарчую сістэму.

NN.by

3
Мацей Бурачок / Адказаць
17.11.2019 / 21:39
что не так опять в GEORGIA??
0
Мімаходзь / Адказаць
17.11.2019 / 22:13
Улада, напэўна, вельмі цяжкае  бярэмя.

І той, хто ў яе ідзе, павінен трапна ацэньваць свой патэнцыял: па-першае, наколькі ен можа яго рэалізаваць на кошт дзяржавы і па-другое, наколькі ен гатовы сысці са сваей пасады, калі ў яго гэта не атрымалася.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру