Былы міністр фінансаў Латвіі Валдзіс Дамброўскіс прызначаны новым прэм’ер‑міністрам краіны. Пра сваё рашэнне прэзідэнт краіны Валдзіс Затлерс аб’явіў 26 лютага.

Папярэдні прэм’ер Іварс Годманіс пакінуў пасаду па патрабаванні «Народнай партыі» і «Саюза зялёных і сялян», у якіх была большасць галасоў ва ўрадавай кааліцыі. Яго адстаўку прэзідэнт Валдзіс Затлерс прыняў 20 лютага, на наступны дзень пасля візіту І.Годманіса ў Мінск.

На пасаду кіраўніка Кабінета міністраў прадстаўленыя ў парламенце партыі прапанавалі чатырох кандыдатаў. У ліку прэтэндэнтаў былі І.Годманіс, кіраўнік парламенцкай фракцыі апазіцыйнай партыі «Цэнтр згоды» Яніс Урбановіч і прадстаўнік «Народнай партыі» Эдгар Заланс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?