На пятніцу, 27 лютага, Нацбанк устанавіў афіцыйны курс даляра на ўзроўні 2 850 рублёў.
За дзень амерыканская валюта падаражэла на 10 руб.
А з часу правядзення дэвальвацыі (1‑2 студзеня) даляр вырас на 200 рублёў (на 7,5%), а з Новага году наогул на 650 рублёў (на 29,5%).
Нагадаем, што курс даляра на 1 студзеня складаў 2 200 рублёў, на 2 студзеня быў устаноўлены на ўзроўні 2 650 рублёў.
У абменных пунктах курс продажу наяўнага даляру ўжо падбіраецца да мяжы 2 900 рублёў.
Курс еўра ўстаноўлены на заўтра на ўзроўні 3 627.48 (быў 3 655.93), расійскага рубля ‑‑ 79.78 (79.45).